Былы прэзідэнт Кыргызстану Атамбаеў здаўся ўладам

Падчас штурму рэзідэнцыі Алмазбека Атамбаева ў Кыргызстане 7 жніўня 1 чалавек загінуў, больш за 40 атрымалі раненні. Спецназ зрабіў няўдалую спробу захопу экс-прэзідэнта, пасля чаго прыхільнікі Атамбаева адбілі яго. У сваім звароце па тэлебачанні ён заклікаў улады Кыргызстану «не ісці супраць народу».