Вазочніка Віктара Захарʼева, вядомага інструктара па кросфіту, судзілі 11 лістапада ў судзе Савецкага раёну Менску па «народнаму» артыкулу 23.34 за ўдзел у маршы 4 кастрычніка.
Адразу паседжанне павінна было праходзіць на другім паверсе, але яго перанеслі на першы, бо ў будынку суда няма ліфту. А Захар’еў – у вазку.
Сведкам на судзе быў участковы Громаў. Ён сцвярджаў, што Віктар Захарʼеў прымаў актыўны ўдзел у мітынгу, крычаў «Жыве Беларусь» і махаў рукамі. Захарʼеў гэта адмаўляе. Махаць рукамі ён не можа, бо трэба кіраваць вазком.
Судзя прысудзіў інваліду 1 групы Віктару Захар’еву штраф у 15 базавых велічынь (405 рублёў).
АА, belsat.eu