Асуджаны ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў галадае ў расейскай турме 139 дзён


Алег Сянцоў працягвае галадаванне ўжо на працягу амаль 140 дзён. Напярэдадні ўкраінскага рэжысёра вывезлі з калоніі ў шпіталь на дадатковыя абследаванні і кансультацыі лекараў.

Управа Федэральнай службы выканання пакаранняў па Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе Расеі паведамляе, што Алегу Сянцову праведзена карэкцыя зроку. Стан здароўя зняволенага рэжысёра ацэньваецца як «стабільны».

З 8 чэрвеня Сянцоў штодзённа атрымлівае спажыўную сумесь і штодзённую інфузійную тэрапію. Штодня яго наведваюць урачы. Наступны кансіліум з удзелам лекараў адбудзецца 3 кастрычніка.

Гісторыя пераследу Сянцова

Алег Сянцоў быў затрыманы і ў жніўні 2015 году асуджаны за нібыта арганізацыю тэрарыстычнай супольнасці. Суд у Расеі палічыў, што Сянцоў разам з актывістам Кольчанкам ініцыявалі падпалы офісаў арганізацыяў «Расейская абшчына Крыму» і офісу «Адзіная Расея» у Сімферопалі. За гэта Сянцову было прысуджана 20 гадоў калоніі строгага рэжыму, Кольчанку – 10 гадоў турмы.

Hавiны
Сталінізм вяртаецца ў Расею. Украінскаму патрыёту далі 20 гадоў, ягонаму паплечніку – 10
2015.08.25 15:24

Асуджаныя лічаць справу палітычна матываванай, а доказы – сфальсіфікаванымі следствам. Сянцоў сцвярджаў, што яго пасля арышту збівалі і катавалі працаўнікі ФСБ, дамагаючыся прызнаня віны.

Аб’ектыў
Свет заклікае Расею вызваліць Алега Сянцова
2018.06.02 21:26

14 траўня 2018 года рэжысёр абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязняў з расейскіх турмаў – 64 чалавекі. Такім чынам, ён галадае ўжо 139-ы дзень – гэта беспрэцэдэнтны выпадак у найноўшай гісторыі расейскіх турмаў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў