Асуджаны да расстрэлу беларус звярнуўся ў ААН


Дом, у якім адбылося забойства.
Фота: sk.gov.by

Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў зварот асуджанага да смяротнага пакарання грамадзяніна Беларусі Віктара Паўлава.

Зварот зарэгістравалі 28 лютага за нумарам 3714/2020. Яго падрыхтаваў беларускі праваабаронца Павал Левінаў у межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», паведамляе ў Facebook старонка «Смяротнае пакаранне ў Беларусі».

⚡️ КПЧ ААН зарэгістраваў зварот асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава⚡️Зварот зарэгістравалі сёння за…

Opublikowany przez Смяротнае пакаранне ў Беларусі Piątek, 28 lutego 2020

Пасля рэгістрацыі Камітэт правоў чалавека ААН звярнуўся да ўраду Беларусі з просьбай не прыводзіць прысуд у выкананне да таго, як яны разгледзяць скаргу Віктара Паўлава.

Hавiны
У Віцебску вынесены чарговы смяротны прысуд
2019.07.30 15:21

Віцебскі абласны суд вынес Віктару Паўлаву смяротны прысуд 30 ліпеня 2019 года, прызнаўшы яго вінаватым у забойстве дзвюх пенсіянерак. Забойства было здзейсненае 30 снежня 2018 гадоў у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Пяцідзесяцігадовы Віктар Паўлаў прыйшоў у дом да сясцёр-пенсіянерак і моцна іх пабіў. Пры гэтым зламыснік скраў грошы і некалькі бутэлек віна. Целы жанчын былі выяўленыя толькі праз некалькі дзён.

Дзеянні Паўлава былі кваліфікаваныя пракурорам як «асабліва небяспечны рэцыдыў злачынства».

У сваю чаргу, адвакатка Паўлава пераконвала судовую калегію, што забойства адбылося ў выніку спрэчкі і было справакаванае адной з жанчын, якая нібыта абражала абвінавачанага, бо мела прэтэнзіі да якасці пабудаванага ім хлява. На думку абаронцы, мэты забіваць жанчын абвінавачаны ня меў – проста прыйшоў набыць віна, якім гандлявалі жанчыны.

ВІДЭА
У Еўропе асудзілі чарговы смяротны прысуд у Беларусі
2019.07.31 11:11

У сваёй прамове адвакатка звярнула ўвагу на памякчальныя абставіны: яе падабаронны супрацоўнічаў са следствам, напісаў яўку з павіннай, раскаяўся. Абаронца прасіла суд даць мужчыне яшчэ адзін шанец на выпраўленне і не ўжываць да яго выключную меру пакарання.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў