Асуджаны былы намеснік кіраўніка Браслаўскага раёну


Суд Глыбоцкага раёну вынес прысуд былому намесніку старшыні Браслаўскага райвыканкаму. Пра гэта паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога суда.

Абвінавачаны з 2012 па 2017 год займаў пасаду першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Браслаўскага райвыканкаму. Увесну 2017 райвыканкам быў занесены на Дошку гонару Віцебскай вобласці. Для раёну вылучылі 5750 рублёў. Начальнік чыноўніка падпісаў рашэнне райвыканкаму, згодна з якім гэтыя сродкі пайшлі на прэміі кіраўнікоў арганізацыяў Браслаўскага раёну.

Старшыня райвыканкаму прапанаваў абвінавачанаму і іншаму чыноўніку завалодаць часткай прэміяльных выплат. Яны пагадзіліся. Шкода пацярпелым ацэньваецца ў 1125 рублёў.

Hавiны
МУС пра справу кіраўніка Браслаўскага раёну: Сума хабараў склала амаль 28 тыс. еўра
2018.07.04 21:31

Абвінавачаны вінаватым прызнаў сябе цалкам, раскаяўся ва ўчыненым.

Былому чыноўніку прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 3 месяцы з пазбаўленнем права на 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў. Яму адтэрмінавалі асноўнае пакаранне на 2 гады 3 месяцы.

Нагадаем, што ў ліпені 2018 года быў затрыманы старшыня Браслаўскага райвыканкаму, ягоная жонка, якая ўзначальвала аддзел эканомікі райвыканкаму, а таксама ягоны намеснік.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў