Асуджанаму ў справе медыкаў акадэміку Бялецкаму вярнулі больш за паўмільёна долараў


Менскі гарадскі суд зноў звярнуўся да крымінальнай справы вядомага доктара і навукоўца Аляксандра Бялецкага, які быў асуджаны за карупцыю на 7,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Hавiны
«Справа медыкаў»: пачалі судзіць акадэміка Бялецкага, у якога знайшлі $ 500 тыс
2019.02.11 10:35

Акадэмік звярнуўся ў суд з заявай адмяніць канфіскацыю ў сувязі з уступленнем у сілу закона, які адмяніў такі від пакарання.

Суд пагадзіўся з просьбай асуджанага і пастанавіў вярнуць яму арыштаваную маёмасць, у тым ліку больш за $ 125 тыс. на рахунках у банках, $ 354,6 тыс. наяўнымі, аблігацыі на $ 15 тыс., € 65 тыс., аўтамабіль BMW X3, гараж і кватэру ў Менску, будынак у Ратамцы, парковачнае месца.

Аб’ектыў
Працяг нашумелай «справы медыкаў»: 7 з паловаю гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці
2019.02.15 21:15

15 лютага Аляксандр Бялецкі быў асуджаны на 7,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Бялецкага прызналі вінаватым у атрыманні хабару ад фірмаў, што пастаўлялі і рамантавалі медтэхніку. Даказаная сума хабару – $ 3 тыс. і € 4 тыс.

Справа медыкаў – самая вялікі антыкарупцыйны працэс у гісторыі Беларусі. Летась паводле гэтай справы затрымалі каля 30 лекараў і 37 чыноўнікаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў