Астранаўт апублікаваў здымкі тайфуну з космасу


Від на тайфун «Trami»з космасу. 25 верасня 2018 года. Фота – Аляксандр Гэрст

Нямецкі астранаўт Аляксандр Герст зняў тайфун «Trami» з ілюмінатару МКС.

Аляксандр Герст, адзін з шасці чальцоў цяперашняга экіпажу МКС, зняў тайфун «Trami» з ілюмінатару арбітальнае станцыі.

«Гляджу ўніз у вока моцнага шторму. Супертайфун «Trami» пятай катэгорыі спыніць немагчыма – ён рухаецца ў бок Японіі і Тайваню. Беражыцеся там унізе!», – напісаў Гэрст.

Тайфуны – то бок, трапічныя цыклоны штармавой і ўраганнай сілы – тыповая з’ява для паўночна-заходняй часткі Ціхага акіяну. Фота – Аляксандр Гэрст / Белсат

Пятая (апошняя) катэгорыя азначае, што хуткасць ветру дасягае 70 м/с і болей.

ДД

Стужка навінаў