Associated Press апублікавала новае відэа гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Выбухоўкі ў яго не было


Інфармацыйнае агенцтва Associated Press 15 жніўня апублікавала відэа, зробленае падчас пратэстаў на вуліцы Прытыцкага 10 жніўня, на якім зафіксаваны момант гібелі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага.

На відэа можна пабачыць успышкі ад стрэлаў сілавікоў і мужчыну ў шортах і цішотцы, у якога вялікая крывавая пляма на грудзях. Ён трымаецца за рану рукой, а потым падае на зямлю. На відэа добра бачна, што ў руках пратэстоўца няма выбухоўкі. Жонка Аляксандра Тарайкоўскага апазнала яго на гэтых кадрах.

Паводле афіцыйнай версіі, якую распаўсюдзіла прэс-служба МУС, мужчына нібыта хацеў кінуць у сілавікоў самаробную выбухоўку, ад якой і загінуў. Відавочцы смерці Аляксандра і раней зняпраўджвалі афіцыйную версію МУС.

Абноўлена
«Беларускаму герою». Менск развітаўся з Аляксандрам Тарайкоўскім. ФОТАРЭПАРТАЖ
2020.08.15 14:54

Прааналізаваўшы відэа тых падзеяў, даследчая група Conflict Intelligence Team (CIT) прыйшла да высновы, што Аляксандра маглі забіць байцы спецназу КДБ «Альфа» або спецназа МУС «Алмаз».11 жніўня Следчы камітэт заявіў, што па факце смерці чалавека на вуліцы Прытыцкага распачатая праводзіцца праверка, але пра распачынанне крымінальнай справы пакуль не паведамлялася.

ВІДЭА
Развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім. ОНЛАЙН
2020.08.15 11:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў