«Асфальт плавіцца, як сыр»: скрыжаванне ў Кіеве заліла кіпнем. Відэафакт




У Facebook’у зʼявілася відэа «камунальнай катастрофы» у цэнтры ўкраінскай сталіцы.

Праз прарыў труб адно са скрыжаванняў заліла кіпнем.

«Асфальт плавіцца, як сыр на гарачым бутэрбродзе. Абʼязджайце», – гаворыцца ў каментары пад відэа. На кадрах таксама відаць, што адзін аўтамабіль пярэднімі колам праваліўся пад асфальт.

Так выглядае гэтая вуліца пасля таго, як сыйшла вада.



Летась на гэтым жа месцы (скрыжаванне Саксаганскага і Шота Руставэлі) адбыўся прарыў трубы. У выніку вуліца пераварылася ў раку, а адно аўто правалілася пад асфальт.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў