Асад раіць беларусам: Не варта саступаць «сучаснаму нацызму ў вобразе заходняй акупацыі»


Гэткую параду сірыйскі прэзідэнт даў падчас інтэрвʼю тэлеканалу АНТ.

Цалкам размова выйдзе ў эфір 11 траўня. 9 траўня апублікаваны ўрывак, у якім Асад віншуе беларусаў з Днём Перамогі. Ён таксама параўнаў беларускую сітуацыю з сірыйскай:

«І сёння ветэраны сваім прыкладам паказваюць стойкасць духу, бо вы зараз перажываеце нешта падобна да таго, што ў Сірыі доўжыцца дзесяцігоддзе. Вы, фактычна, знаходзіцеся ў блакадзе, ёсць спробы дэманізаваць вобраз прэзідэнта Лукашэнкі, гэтак жа, як Захад спрабуе гэта зрабіць і з прэзідэнтам Пуціным, паколькі яны не прагінаюцца перад Захадам. Вашы папярэднія пакаленні не схілілі галовы перад Гітлерам, і цяперашнім пакаленням не варта саступаць новаму сучаснаму нацызму ў вобразе заходняй акупацыі», – заявіў Асад.

Паводле апошняга рапарта ваенных канфліктаў Міжнароднага інстытуту стратэгічных даследаванняў (IISS), вайна ў Сірыі застаецца самым кровапралітным канфліктам у свеце.

Асад ужывае супраць мірнага насельніцтва хімічную зброю. Агулам, паводле некамерцыйнага Сірыйскага цэнтру палітычных даследаванняў, у ходзе пяцігадовага канфлікту ў Сірыі, загінулі каля паўмільёна чалавек, былі параненыя мільёны, сродкаў да існавання страцілі каля 14 мільёнаў сірыйцаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў