Арыштаваных футбалістаў Какорына і Мамаева, якія збілі беларуса, вызвалілі з калоніі


Выязны суд у папраўчай калоніі № 4 Белгародскай вобласці Расеі прыняў рашэнне вызваліць умоўна-датэрмінова (УДВ) футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева, асуджаных за бойку, паведамляе meduza.io.

Паводле адваката футбалістаў, кіраўніцтва калоніі падтрымала датэрміновае вызваленне Какорына і Мамаева. Акрамя таго, пацярпелы бок не пярэчыў супраць УДВ.

ВІДЭА
У Маскве п’яныя футбалісты збілі чыноўніка. Перад гэтым ад іх пацярпеў беларус
2018.10.09 12:10

Футбалісты пакінуць калонію праз 10 дзён, калі рашэнне суда ўступіць у законную сілу. У чэрвені яны атрымалі амаль паўтары гады пазбаўлення волі, але паколькі да прысуду абодва знаходзіліся ў СІЗА з кастрычніка 2018 года, гэты час ім залічыўся з разліку дзень арышту за паўтара ў калоніі. У калоніі яны знаходзяцца з пачатку ліпеня.

Hавiны
Футбалістам Какорыну і Мамаеву, якія збілі беларуса, вынеслі прысуд
2019.05.08 16:48

Форвард «Зяніта» Аляксандр Какорын і паўабаронца «Краснадару» Павел Мамаеў збілі чыноўніка расейскага Міністэрства прамысловасці і гандлю Дзяніса Пака. Інцыдэнт адбыўся 8 кастрычніка ў маскоўскай кавярні «Кофемания».

Акрамя таго ад спартоўцаў пацярпеў і беларус Віктар Салаўёў. Грамадзянін Беларусі працуе кіроўцам вядоўцы Першага каналу Вольгі Ушаковай. Перад тым, як яго зачапіла кампанія Какорына і Мамаева, ён чакаў сваю начальніцу ў службовым аўто.

Hавiны
Прэзідэнт «Зеніту» Сяргея Фурсенка: «яны думалі, што мы іх адмажам»
2018.10.10 14:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў