Арына Сабаленка выйграла ў восьмай ракеткі свету


4 кастрычніка 2018 года. Арына Сабаленка ў матчы супраць Каралін Гарсія. Пекін, Кітай. Фота – Thomas Peter / Reuters

У матчы трэцяга раўнду турніру ў Пекіне беларуская тэнісістка перайграла францужанку Каралін Гарсія (8) – 5: 7, 7: 6, 6: 0.

Такім чынам Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў з прызавым фондам больш за $ 8 млн.

Наступнай суперніцай Сабаленкі стане кітаянка Ван Цян (28), якая выбіла з розыгрышу чэшку Караліну Плішкаву (7).

Дарэчы, беларуска – кандыдатка на званне найлепшай тэнісісткі верасня. Прагаласаваць за яе можна кожны ахвотны на афіцыйнай старонцы Жаночай тэніснай асацыяцыі. Галасаванне адкрытае да 6:59 раніцы пятніцы паводле беларускага часу.

ДД

Глядзі таксама
Каментары