Арцыбіскупу Кандрусевічу зрабілі аперацыю


Раніцай 13 сакавіка арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу была зроблена аперацыя, якая прайшла без ускладненняў. Іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пакуль адчувае моцны боль.

Пра гэта паведамляе ў сацсетках партал catholic.by.

Тадэвуш Кандрусевіч шчыра дзякуе ўсім за малітву і просіць вернікаў працягваць малітоўную падтрымку.

Кандрусевіча шпіталізавалі 10 сакавіка. Аперацыя на хрыбетніку была запланаваная раней.

Падчас адсутнасці Тадэвуша Кандрусевіча яго абавязкі выконвае генеральны вікарый – біскуп Юрый Касабуцкі.

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са стаўбцоўскай трагедыяй

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары