Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь

24 снежня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь і адразу ж скіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру ў Менску, каб асабіста выказаць падзяку за вяртанне Папу Францішку і яго прадстаўніку ў нашай краіне Апостальскаму нунцыю Антэ Ёзічу, піша catholic.by.

24 і 25 снежня Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю ўрачыстых святых Імшаў у двух менскіх касцёлах.

Архікафедральны касцёл Панны Марыі. Снежань, 2020. Фота: ТК / Белсат

Больш за тры месяцы Тадэвуш Кандрусевіч не мог вярнуцца на радзіму. Неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі кіраўнік каталіцкага епіскапату заклікаў сілавікоў і пратэстоўцаў спыніць гвалт, а Лукашэнка і чыноўнікаў – пачаць «канструктыўны дыялог з грамадствам, спыніць гвалт і неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мірных акцыях невінаватых грамадзянаў».

31 жніўня памежнікі не прапусцілі арцыбіскупа Кандрусевіча з Польшчы ў Беларусь без тлумачэння прычын. Пасля МУС прызнала пашпарт Кандрусевіча несапраўдным. Таксама Лукашэнка некалькі разоў абвінаваціў Кандрусевіча ў тым, што ён выязджаў у Польшчу «для кансультацый».

AA belsat.eu

Hавiны