Арцыбіскуп Кандрусевіч правёў святочную імшу ў Чырвоным касцёле ў Менску


25 снежня ў касцёле св. Сымона і св. Алены мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў урачыстую святую Імшу.

Арцыбіскуп Кандрусевіч правёў святочную імшу ў Чырвоным касцёле ў Менску.
Фота: АК / Белсат

Віншаванне мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча апублікаваў сайт catholic.by.

Амаль чатыры месяцы Тадэвуш Кандрусевіч не мог вярнуцца на радзіму. Неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі кіраўнік каталіцкага епіскапату заклікаў сілавікоў і пратэстоўцаў спыніць гвалт, а Лукашэнка і чыноўнікаў – пачаць «канструктыўны дыялог з грамадствам, спыніць гвалт і неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мірных акцыях невінаватых грамадзянаў».

Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Арцыбіскуп Кандрусевіч правёў святочную імшу ў Чырвоным касцёле ў Менску.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат

31 жніўня памежнікі не прапусцілі арцыбіскупа Кандрусевіча з Польшчы ў Беларусь без тлумачэння прычын. Пасля МУС прызнала пашпарт Кандрусевіча несапраўдным. Таксама Лукашэнка некалькі разоў абвінаваціў Кандрусевіча ў тым, што ён выязджаў у Польшчу «для кансультацыяў».

24 снежня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь.

Абноўлена
«Стаў на калені, каб падзякаваць Богу». Кандрусевіч пра вяртанне
2020.12.24 18:33

AB, belsat.eu

Стужка навінаў