ArtПратэст: найлепшае


У гэтыя дні, бадай, кожны выказвае сваю пазіцыю і салідарнасць, ад студэнтаў да медыкаў, ад навукоўцаў да адмыслоўцаў у IT. «Белсат» падрыхтаваў падбор відэаартаў беларускіх мастакоў, якія выказваюцца пра падзеі ў краіне ды выяўляюць салідарнасць і натхняюць, але на мове візуальнага мастацтва.

@kukar.motion

Менскі мастак Андрэй Кукар у сваім канцэптуальным відэа адзначыў пачатак у Беларусі новае рэпрэсіўнае мадэлі.

@kastus.suprac

Мастак, які працуе пераважна з графікай, стварыў відэа-арты пра змаганне сілавікоў з беларускім народам.

@iamtainia

Цікавае абыгрыванне нацыянальнай сімволікі ў кантэксце жаночых маршаў, якія апошнім часам праходзяць у Беларусі.

@t_tanya_ad

Простае патрабаванне «Сыходзь», якое няспынным гулам разыходзіцца па ўсёй прасторы краіны.

@martynas.auz

Сімпатычнае пераасэнсаванне гвалту сілавікоў над народам праз гумарыстычную абсурдызацыю.

@dukhovnoe_litso

Натхняльны мікс нацыянальнай сімволікі і ролі жаночых маршаў.

@minimalebalce

Гульня з сэнсавымі мадэлямі ў канцэпцыі мінімалізму адносна беларускага народа і «моцы ўлады».

@mishaksjushina

Серыя ролікаў, у якіх вельмі файна адбываецца візуальная гульня мастачкі з утрыраваннем сённяшняй беларускай рэчаіснасці.

@nsnva

Анімацыя, якая, нягледзячы на змрочную атмасферу, пакідае надзею.

Сабраў Кірыл Стаселька belsat.eu

Стужка навінаў