«Арт Сядзіба» запускае першае інстаграм шоу на беларускай мове


У Instagram з’явіцца першае шоу па-беларуску пад назваю «Мова чэлендж». Герояў абяруць з дапамогай анлайн-кастынгу.

Паводле задумы арганізатараў, у герояў шоу будзе месяц, каб пачаць размаўляць па-беларуску. Два разы на тыдзень яны будуць атрымліваць заданні, звязаныя з беларускай мовай. З кожным новым заданнем героі будуць усё болей выкарыстоўваць беларускую мову ў паўсядзённым жыцці.

Шоу будзе транслявацца ў фармаце сторыз у інстаграме @artsiadziba, а таксама ў акаўнтах саміх герояў.

«Калі нехта яшчэ не вырашыў перайсці на родную мову, то самы час гэта зрабіць!» – мяркуюць у «Арт Сядзібе».

Заяўку на ўдзел у кастынгу можна падаць да 1 ліпеня праз адмысловую форму.

Hавiны
У Менску ўпершыню адбыўся беларускамоўны моладзевы конкурс ідэяў у фармаце TEDx
2019.05.18 17:01

КА belsat.eu

Стужка навінаў