Аршанскі блогер Шэры Кот знайшоўся на Кастрычніцкай плошчы


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра знікненне апазіцыйнага блогера з Барані (Аршанскі раён) Змітра Казлова, больш вядомага як Шэры Кот.

Hавiны
У Менску прайшоў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй. Як гэта было
2019.12.18 06:23

Тэлефон Казлова недасяжны, а акаўнт у «Укантакце» ўзламаны. У іншых сацыяльных сетках апошнія два дні ён не з’яўляецца. 19 снежня ў яго мусіў быць суд у Менску за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

Сайт orsha.eu адзначае, што блогер ісці на суд не збіраўся ды зʼехаў з Барані. У Менску ён таксама не зʼяўляўся.

Зараз Зміцер Казлоў знаходзіцца ў Менску на акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў падтрымку незалежнасці Беларусі. У каментары belsat.eu ён заявіў, што наўмысна выключыў тэлефон, каб даехаць без перашкодаў.

Абноўлена
У Горадні затрымалі Саранчукова, Верамеенку ды Грыгенчу
2019.12.20 09:11

Паводле інфармацыі «Вясны», напярэдадні акцыі за незалежнасць у Менску міліцыянты дзяжураць каля дамоў шэрагу актывістаў: Андрэя Войніча ў Менску, Андрэя Шарэнды ў Берасці і Мікалая Саляніка ў Горадні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў