Армянскі парламент самараспусціўся


1 лістапада парламент Арменіі зноў адхіліў кандыдатуру в. а. прэм’ер-міністра на пасаду кіраўніка ўраду, што прывяло да роспуску Нацыянальнага сходу, паведамляе агенцтва newsarmenia.am.

Такім чынам Нікол Пашыньян дамогся датэрміновых выбараў у парламент, каб перафарматаваць яго і ўзмацніць свой уплыў.

Як і падчас першага галасавання, якое адбылося 24 кастрычніка, Пашыньян быў адзіным кандыдатам на пасаду прэмʼера.

Увечары 16 кастрычніка прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян у эфіры армянскага Грамадскага тэлебачання абвесціў аб сыходзе ў адстаўку.

Аўтаматычны роспуск Нацыянальнага сходу азначае, што неўзабаве ў Арменіі будуць прызначэння датэрміновыя парламенцкія выбары.

Паводле Пашыньяна, пазачарговыя выбары адбудуцца 9 снежня.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары