Армія ў Іраку адкрыла агонь па дэманстрантах, забітыя 13 мітынгоўцаў


Сілы бяспекі Іраку пачалі страляць па натоўпу мітынгоўцаў, якія сабраліся на двух мастах у горадзе Эн-Насірыі. У выніку атакі 13 чалавек забітыя, 70 асобаў атрымалі раненні, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У апошнія тыдні ў гарадах Іраку адбываюцца акцыі пратэсту, удзельнікі якіх патрабуюць стварэння працоўных месцаў, ліквідавання карупцыі і спынення бюракратыі. Іракская моладзь незадаволеная бяздзейнасцю ўрада на чале з Адыль Абдул Магдзі. Прэм’ер-міністр атрымаў пасаду больш за год таму, але рэформы, якія абяцаў, так і не распачаў. У выніку людзі выйшлі на пратэсты.

Фота: THAIER AL-SUDANI / Reuters / Forum
Фота: THAIER AL-SUDANI / Reuters / Forum
Фота: THAIER AL-SUDANI / Reuters / Forum

Сілы бяспекі ў сваю чаргу з асаблівай жорсткасцю разганяюць мітынгоўцаў. Сілавікі страляюць у людзей, ужываюць слезацечны газ і вадамёты. Лік ахвяраў складае некалькі сотняў чалавек.

Прэзідэнт Іраку Бархам Салех заявіў, што прэмʼер-міністр краіны Абдул Магдзі сыдзе ў адстаўку, пры ўмове, што палітычныя партыі змогуць узгадніць імя яго пераемніка.

Фота
100 асобаў загінула падчас антыўрадавых пратэстаў у Іраку
2019.10.06 12:03

belsat.eu

Стужка навінаў