Арменія галасуе: дробныя парушэнні ёсць, але не сур’ёзныя


Фота: Марыта Бероньска/Belsat.eu

А 14:00 паводле мясцовага часу ў краіне прагаласавалі 24,53 % выбарнікаў. Мінула палова выбарчага часу. З увагі на тэмпы яўкі, выбары ў Арменіі маюць адбыцца.

У горазде Сцяпанаван – раённы цэнтар на Поўначы Арменіі, дзе кандыдатам у дэпутаты ідзе Арпінэ Даваян ад блоку «Мой крок» – актывісты фіксуюць невялікія парушэнні.

Як адзначае журналіст Belsat.eu Сяргей Пеляса, што знаходзіцца цяпер у Арменіі і сочыць за падзеямі, актывісты назіраюць за працэсам галасавання праз відэаназіранне, якое было арганізавана Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Камеры знаходзяцца на большасці выбарчых участкаў, але не на ўсіх. Таксама ў камісіях на ўчастках знаходзяцца назіральнікі з блоку Пашыньяна. Але таксама не ва ўсіх камісіях. Актывісты пераключаюць камеры з участка на ўчастак. І, калі бачаць парушэнні, то тэлефануюць даверанай асобе, каб парушэнне было ліквідавана.

Фота: Марыта Бероньска/Belsat.eu

Часцей за ўсё адбываюцца парушэнні двух тыпаў. Напрыклад, калі ў кабінку для галасавання ідуць адразу два чалавекі. Гэта забаронена, там павінна знаходзіцца адна асоба. Але гэта, канешне, дробязь. Больш сур’ёзнае парушэнне – калі падчас галасавання ў кабінку ідзе не толькі галасуючая асоба, але і сябар камісіі, і застаецца там на нейкі час, нешта падказвае. Гэта ўжо выглядае як маніпуляцыя.

«Асаблівай рысай выбараў у Арменіі раней быў подкуп выбарцаў. То бок, некаторыя несумленныя партыі плацілі грошы за тое, каб грамадзяне аддавалі свае галасы за канкрэтную партыю. І гэтыя выбары першыя, калі гэтага працэсу практычна няма. То бок, ужо за 8 месяцаў кіравання Пашыньяна практычна ліквідавалі вось гэтую ганебную практыку подкупу выбарцаў. Усе баяцца гэта рабіць, бо ведаюць, што за гэта яны панясуць адказнасць», – адзначыў журналіст Belsat.eu.

Арменія. Выбары як кропка ў рэвалюцыі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Глядзі таксама
Каментары