Арменія дала прытулак і статус бежанца расейскаму апазіцыянеру


Міграцыйная служба Арменіі прызнала расейскага апазіцыянера, грамадска-палітычнага дзеяча Віталя Шышкіна бежанцам і дала яму прытулак, піша azatutyun.am.

«Я атрымаў статус бежанца ў Арменіі на падставе таго, што мяне пераследуюць у Расеі паводле палітычных матываў. Ёсць шмат розных відаў, як, напрыклад бежанец, у ваенных сітуацыях, але я хацеў першапачаткова дамагацца дакументу на атрыманне менавіта палітычнага», – сказаў Віталь Шышкін.

Літва дала прытулак двум геям з Чачні

Шышкін знаходзіцца ў Арменіі ўжо больш шасці месяцаў, прыбыў сюды 22 студзеня 2019 года. Пасля выхаду з турмы Арменія стала першай краінай, куды ён прыбыў. Шышкін знаходзіўся ў зняволенні амаль чатыры гады, паводле яго словаў, за палітычныя погляды.

«Тэрміны майго замежпашпарту былі пратэрмінаваныя, і калі я пайшоў атрымліваць замежны пашпарт, мне ў пашпартным стале знаёмыя дзяўчыны сказалі, што да іх прыйшла адзнака, што мне пашпарт варта выдаваць выключна з супрацоўнікамі ФСБ. Адпаведна, выехаць я нікуды не мог акрамя Арменіі», – сказаў ён.

Беларускі добраахвотнік перайшоў мяжу з Польшчай і атрымаў палітпрытулак

Па звестках Шышкіна, цяпер ён у Расеі ў вышуку. Між тым, начальнік аддзелу па сувязях з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры Арменіі Арэвік Хачатран паведаміла Радыё Азатутюн, што паколькі Шышкін ня быў знойдзены або затрыманы на падставе вышуку з боку якой-небудзь дзяржавы, такім чынам, хадайніцтва аб выдачы таксама не паступала.

Праз некалькі дзён Шышкін атрымае ў Арменіі пашпарт бежанца, з якім зможа з’ехаць у любую краіну.

Украіна распавяла пра просьбу «вядомага апазіцыйнага пісьменніка» з Расеі даць яму палітычны прытулак

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары