Арменія абвесціла пра ўвод ваеннага становішча


Улады Арменіі абвесцілі ў краіне ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю ў адказ на абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху, паведамляе Reuters.

Мінулай ноччу адбыліся сутыкненні паміж армянскімі і азербайджанскімі войскамі ў Нагорным Карабаху. Па меншай меры адзін азербайджанскі верталёт збіты, піша BBC.

Вайсковая тэхніка ў Нагорным Карабаху.
Фота: Meinrad Schade / Anzenberger / Forum

Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў абвастрэнні сітуацыі.

Мінабароны Азербайджана заявіла 27 верасня, што Арменія абстраляла шэраг населеных пунктаў, а азербайджанская армія пачала поўнамаштабнае контрнаступленне для абароны мірнага насельніцтва.

Арменія заявіла, што першым атакаваў Азербайджан.

Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што Азербайджан у 8:00 раніцы па мясцовым часе пачаў паветраную і ракетную атакі.

Улады непрызнанага міжнароднай супольнасцю Нагорнага Карабаху заявілі, што была абстраляная сталіца рэспублікі горад Сцепанакерт.

  • Нагорны Карабах абвесціў незалежнасць ад Азербайджану ў 1991 годзе. З 1988 да 1994 у рэгіёне адбываліся актыўныя баявыя дзеянні. Незалежнасць Нагорнага Карабаху не прызнаная міжнароднай супольнасцю.

AA belsat.eu

Стужка навінаў