Архітэктар распавёў, што будзе на месцы «БелЭкспа» у Менску


Архітэктар Алег Варабёў распавёў, як зменіцца цэнтр Менску.

У красавіку ў Менску знеслі будынак «БелЭКСПА», дзе ў свой час дэманстраваліся найлепшыя дасягненні Беларусі.

Архітэктар Алег Варабёў распавёў, што з’явіцца на месцы знесенага будынку:

«Задуманая гасцініца. Будынак невысокі, 5 паверхаў плюс падземна-наземны ўзровень з гаражом-стаянкай. Побач асобна прапанавалі зрабіць рэстаран, які часткова навісае над вадой. Шкляны мост, які будзе прыгожа падсвечвацца ў вячэрні час, звяжа Верхні горад з гэтай часткай гістарычнага цэнтру. Ад моста плануецца пешаходная алея да вуліцы Янкі Купалы, дзе павінен зʼявіцца падземны пераход да Вялікага тэатру оперы і балета. Сквер і алея Герояў застаюцца. Набярэжная будзе цалкам адкрытая для пешаходаў, мы прапануем зрабіць фантаны, прыгожае добраўпарадкаванне, каб людзям было прыемна бавіць час. Не сакрэт, што сёння гараджане тут асабліва не ходзяць, хочам змяніць сітуацыю. Ёсць задума раскрыць і зрабіць даступнай прастору і ўздоўж вуліцы Багдановіча, прыбраўшы існуючую падпорную сценку і зрабіўшы тэрасы з азеляненнем. А гістарычныя корпусы Траецкага манастыра, у якіх размяшчалася больніца, прапануем рэканструяваць і напоўніць новымі абʼектамі грамадскага прызначэння».

Як раней паведамляў «Белсат», фінансаванне праекту мае арабскае паходжанне. Глядзіце наш відэаматэрыял:

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў