Археолагі знайшлі на дне Чорнага мора больш за 40 караблёў


Флот эпохі Візантыйскай і Асманскай імперыяў выдатна захаваўся дзякуючы адсутнасці кіслароду.

Археолагі даўно падазравалі, што на дне Чорнага мора, там дзе няма святла і кіслароду, могуць знаходзіцца карабельныя могілкі.

Экспедыцыю на глыбіню 1800 метраў зладзіў Чарнаморскі праект падводнай археалогіі пад кіраўніцтвам Цэнтру марской археалогіі Саўтгемптанскага ўніверсітэту.[/vc_column_text][vc_single_image image=”383373″ img_size=”large”][vc_column_text]«Асноўная мэта гэтага праекту – рэканструкцыя дагістарычнага перыяду Чорнага мора», – цытуе прафесара Джона Адамса (Jon Adams), аднаго з удзельнікаў экспедыцыі «Daily Mail».

Даследнікі абследавалі марское дно з дапамогай найноўшага глыбакаводнага абсталявання. У іх былі апараты, якія дазваляюць ажыццяўляць здымкі на глыбіні больш за паўтары тысячы метраў, фіксаваць усе геафізічныя паказнікі і сканаваць марское дно ў радыусе некалькіх кіламетраў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”383369″ img_size=”large”][vc_column_text]Навукоўцы атрымалі фотаздымкі карабельных карпусоў і дэталяў ашалёўкі. Караблі, найстаражытнейшыя з якіх адносяцца да перыяду позняй антычнасці, выдатна захаваліся дзякуючы нізкаму ўтрыманню кіслароду. Даследаванні праводзіліся ў адпаведнасці з мапай старажытных маршрутаў, якія ў сярэднія вякі звязвалі Канстантынопаль, а пазней Стамбул, з аддаленымі часткамі імперыі і суседнімі дзяржавамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”383377″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Адкрыццё дасць навукоўцам мноства новай інфармацыі па гісторыі транспартных шляхоў у басейне Чорнага мора.

ДД

Стужка навінаў