Археолаг сцвярджае, што знайшоў старажытны Тураў у палескай глушы


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/Q2EXe28pK0I”][vc_column_text]У пачатку ХVІII ст. у Юравічах быў заснаваны езуіцкі калегіум. Даследчыкі часта падымаюць пытанне: навошта ў маладасяжнае месца прыбываюць каталіцкія місіянеры?

Археолаг Алег Іоў знайшоў тлумачэнне: раней старажытны Тураў размяшчаўся ў Юравічах. А ў 1005 г. у Тураве стварылі адну з першых на тэрыторыі Беларусі епархій. Магчыма, езуіты ведалі пра гэты факт і ў знак пераемнасці традыцыі заснавалі ў Юравічах калегіум.

Археолаг Алег Іоў штогод у пачатку жніўня прыязджае на раскопкі ў Юравічы. Іх вынікі дапамагаюць пацвердзіць гіпотэзу, што летапісны Тураў Х–пач. ХІ стст., у якім княжыў Святаполк, быў менавіта ў Юравічах. Ёй пасуе і тое, што да сёння ў Тураве Жыткавіцкага раёну археолагі не знайшлі рэштак старажытнага гораду Х–пач. ХІ стст.

Упершыню Тураў узгадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 980 годам. Але археолагі, якія працавалі на тураўскім гарадзішчы, не знайшлі рэштак старажытнага гораду, якія б датаваліся 2-ой паловай Х–пач. ХІ стст.

Даследчык Алег Іоў лічыць, што летапісны Тураў варта шукаць не ў Тураве Жыткавіцкага раёну, а ў Юравічах Калінкавіцкага раёну. Ён адзначае, што малавядомыя гістарычныя падзеі старажытнасці былі прычынай пераносу буйнога цэнтру беларускага Палесся. Гіпотэзу Алега Іова дапамагаюць абгрунтаваць і вынікі археалагічных раскопак, якія адбываюцца на юравіцкім гарадзішчы з 2004 г.

Больш падрабязна – у відэа.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў