Арганізаваныя турысты вярнуліся ў Беларусь


Усе турысты, якія набывалі пуцёўкі ў турфірмах, вярнуліся ў Беларусь. Пра гэта распавяла дырэктар Дэпартаментe па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, адзначаецца ў Telegram-канале ведамства.

Тысячы беларускіх турыстаў вярнуліся дадому. У выніку зачынення мяжы краінамі свету, многія турысты апынуліся заблакаванымі. Але Міністэрства спорту і турызму дапамагала вярнуцца асобам, якія раней набывалі пуцёўкі ў турфірмах.

«Паводле тураператараў і турагентаў, на сёння беларускіх арганізаваных турыстаў за мяжой няма. Пэўныя праблемы былі падчас вяртання апошніх 6 асобаў – турыстаў з Тайланду, але яны ўчора ўжо вярнуліся ў Менск», – распавяла Ірына Варановіч.

Пры гэтым надалей застаюцца за мяжой грамадзяне Беларусі, якія самастойна арганізоўвалі свой адпачынак. У Мінспорту не могуць назваць дакладную лічбу такіх турыстаў. Над іх вяртаннем працуе Міністэрства замежных справаў супольна з іншымі дзяржаўнымі органамі.

Hавiны
Беларус на Гоа: «Паліцыя супакоілася, надзеі вярнуцца не губляем»
2020.04.06 15:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў