Арганізатары святкавання Дня Волі і БНР 101 адказалі Лукашэнку


Падчас «вялікай размовы» Аляксандр Лукашэнка абурыўся наконт жадання правесці Дзень Волі на стадыёне «Дынама». Кіраўнік Беларусі раптам адзначыў, што нібыта гэта асабістая знявага для яго. «Не марнуйце нервы, не ідзіце на канфрантацыю, бо ў сілу гэтага пачнуцца нейкія рухі», замест гэтага Лукашэнка запрапанаваў апазіцыянерам ісці на Бангалор.

Сябры, вось афіцыйны каментар ад арганізатараў з нагоды святкавання Дня Волі і БНР101. Як сказаў Лукашэнка, плошчу…

Opublikowany przez Pavela Belavusa Piątek, 1 marca 2019

Арганізатары святкавання адказалі на гэтыя закіды. У прыватнасці Павал Белавус у сваім Фэйсбуку агучыў пазіцыю на гэты конт.

«Як сказаў Лукашэнка, плошчу Бангалор «стваралі для мітынгаў апазіцыі і палітычных акцый». Мы ж рыхтуем нацыянальнае свята, якое адбудзецца ў любым выпадку. Пачынаючы з восені 2018 года наша каманда вяла розныя перамовы і штурмавала самыя розныя кабінеты: ад Менгарвыканкаму да Адміністрацыі прэзідэнта. Для нас вельмі дзіўна чуць пра недавер і засцярогу даць людзям адсвяткаваць на стадыёне «Дынама». Як вядома, свята ля Опернага тэатру БНР100 прайшло максімальна пазітыўна і без адзінай прэтэнзіі з боку МУС і гарадскіх уладаў. Тым не менш, мы заўсёды былі адкрытыя да дыялогу. Нашы кантакты ўсім вядомыя. Нягледзячы на ​​доўгае ігнараванне, мы гатовыя абмяркоўваць фармат годнага святкавання па-за стадыёнам Дынама – добрых пляцовак у цэнтры Менску хапае», – напісаў Павал Белавус.

Аб’ектыў
Успрыняў прапанову святкаваць Дзень Волі на стадыёне «Дынама» як асабістую абразу
2019.03.01 21:17

СК, belsat.eu

Стужка навінаў