Арганізатары распавялі, якія гурты выступяць на Дзень Волі


У Менску канцэрт з нагоды Дня Волі адбудзецца 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы. Арганізатары заявілі, што на канцэрце выступяць гурты «Няхай», KaS, «Водар», «Дай дарогу», «РСП» і NRM.

Сёлета ўлады далі дазвол на правядзенне святочнага мітынгу, прысвечанага 101-й гадавіне стварэння БНР, толькі 23 сакавіка ў Горадні, у Каложскім парку. На канцэрце ў горадзе над Нёмнам выступяць гурты «Крама», «Дай Дарогу!» І DZIECIUKI, а таксама Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, адзначае TUT.BY.

Арганізатары не дамовіліся паміж сабою. БНР-101 адзначым у розных частках краіны – Горадні і Менску

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары