Арганізатары распавялі, у якім горадзе адбудзецца «Еўрабачанне 2021»


Арганізатары «Еўрабачання» агучылі, што міжнародны музычны конкурс у наступным годзе адбудзецца ў Ратэрдаме. Такое рашэння прагучала падчас адмысловага шоу «Eurovision: Europe Shine A Lig».

«Еўрабачанне 2020», якое павінна было адбыцца ў Ратэрдаме, адмянілі праз каронавірус. Нідэрланды атрымалі права зладзіць конкурс пасля перамогі свайго выканаўца Дункана Лоўрэнса на «Еўрабачанні» ў 2019 годзе.

Пераможцам беларускага адборачнага туру конкурсу песні «Еўрабачанне-2020» стаў праект «VAL», які набраў 10 балаў ад прафесійнага журы і 10 балаў ад гледачоў. Музыкі падрыхтавалі да конкурсу беларускамоўную песню «Da Vidna».

СК belsat.eu

Стужка навінаў