Арганізатары Дня Волі-2019 намагаюцца адсудзіць грошы ў міліцыянтаў


Заяўнікі Дня Волі-2019 году абскардзілі ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда рашэнне суда Маскоўскага раёну, паводле якога яны атрымалі штраф у памеры 8013.11 рублёў. Пра гэта распавяла «Белсату» Вольга Кавалькова.

Заяўнікі Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова і Юры Губарэвіч патрабуюць каб дамова аб аказанні паслугаў па ахове грамадскага парадку з ГУУС Менгарвыканкама была скасаваная. Прычынаю таму заяўнікі акцыі лічаць той факт, што падчас мерапрыемства былі выкрадзеныя некалькі актывістаў. Але суды вырашаюць не на іх карысць.

Hавiны
Рымашэўскі: «Людзі ў цывільным нападалі і выкрадалі людзей» на Дзень Волі і за гэта трэба заплаціць Br 6000
2019.04.02 12:03

«Акрамя таго, нас яшчэ аштрафавалі за невыкананне дамоваў. Таму агулам мы павінны ўжо амаль 6 тысячаў долараў за няякасныя паслугі міліцыянтаў. Адметна, што тыя ж медыкі складаюць акт, у якім пазначаюць, колькі асобаў было задзейнічана, колькі паліва спалілі. Там усё абгрунтавана. Тое ж самае і «Зелянбудам». А тут мы не маем аніякага пацверджання, як разлічваецца гэтая сума і чаму мы наагул павінны яе аплочваць», – распавяла ў каментары для «Белсату» суарганізатар Дня Волі-2019 Вольга Кавалькова.

Вольга Кавалькова адзначае, што паводле заканадаўства за невыкананне дамоваў можа быць прыменены толькі адзін від пакарання. Але з заяўнікаў Дня Волі спаганяюць штраф, адсоткі і яшчэ налічэнні за нібыта карыстанне чужымі грашыма.

Hавiны
У Дзень Волі ў Менску затрымалі 15 чалавек. Некаторыя застаюцца за кратамі
2019.03.26 08:35

Таму пазоўнікі патрабуюць адмяніць рашэнне суда Маскоўскага раёну, адмовіць ГУУС Менгарвыканкама ў задавальненні іх патрабаванняў, вынесці новае рашэнне па сутнасці спрэчкі аб скасаванні дамовы заяўнікаў з ГУУС Менгарвыканкаму па аказанні паслуг па ахове грамадскага парадку.

СК belsat.eu

Стужка навінаў