Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» адмовіліся ад мітынгу


Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні «Чарнобыльскага шляху» адмовіўся ад правядзення мітынгу 26 красавіка – няма сэнсу і занадта дорага, кажуць арганізатары.

7 красавіка ў штаб-кватэры Партыі БНФ адбылося першае пасяджэнне аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні «Чарнобыльскага шляху». Арганізатары зацвердзілі прыкладны маршрут акцыі: збор удзельнікаў запланаваны каля кінатэатра «Кастрычнік» з 14 да 15 гадзін, адкуль удзельнікі акцыі з 15 да 16 гадзіны пройдуць шэсцем да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў, падае belprauda.org.

Ад мітынгу на плошчы Бангалор арганізатары адмовіліся.

Ужо вырашана, што заяўку ў Менскі гарвыканкам падпішуць прадстаўнік руху салідарнасці «Разам» Ілля Дабратвор, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, прадстаўнік Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук. Прадстаўнікі руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і грамадскага аб’яднання «Экадом» Таццяна Новікава пакуль не вызначыліся.

Арганізатары пададуць заяўку 10 красавіка.

Сёлета арганізатары святкавання Дня Волі былі вымушаныя адмяніць заяўлены раней канцэрт рок-гуртоў на плошчы Бангалор – музыкі адмовіліся ад выступу.

Паводле Іллі Дабратвора, belprauda.org

Стужка навінаў