Арганізатараў Дня волі працягваюць судзіць за неаплату паслугаў міліцыі


Суд цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава за адмову аплаты аказаных паслугаў міліцыянтаў па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка.

Адміністрацыйную справу паводле артыкулу 23.34 КаАП, парушэнне парадку правядзення арганізацыі ці правядзення мітынгу, разглядала судзя Юлія Густыр.

Пратакол на Ігара Барысава склаў cтаршы інспектар па ахове парадку ГУВД Менгарвыканкама Зміцер Шантыр, паведамляе з залі суда карэспандэнт «Белсату».

Пасля разгляду справы палітыка аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (765 рублёў).

29 красавіка арганізатараў і заяўнікаў мітынгу і канцэрта да Дня Волі Юрыя Губарэвіча, Мікалая Казлова і Вольгу Кавалькову пакаралі штрафамі ў памеры 30 базавых велічыняў (765 рублёў) кожнага.

Hавiны
Арганізатараў Дня Волі аштрафавалі на 765 рублёў за адмову плаціць міліцыі за няякасную працу
2019.04.29 11:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў