Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі – да 22:00!


Белгідраметэацэнтр папярэджвае пра небяспечнае надвор’е ў сталіцы і паўднёва-заходніх ды цэнтральных раёнах Беларусі. Сёння, у чацвер, 6-га чэрвеня, да 22-й гадзіны чакаецца навальніца, месцамі моцныя залевы, шквалісты вецер з парывамі 15–20 метраў за секунду і нават град.

Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Гэта азначае, што з’явы прыроды могуць прывесці да значнага матэрыяльнага знішчэння.

Учора на сталіцу абрынулася навальніца з градамі, якая затапіла дарогі, а месцамі нават паваліла дрэвы.

ВС, belsat.eu

Hавiны
Навальніца ў Менску: паваленыя дрэвы, затопленыя дарогі (ФОТА+ВІДЭА)
2019.06.05 19:28

 

Стужка навінаў