Арабскі курсант расстраляў трох чалавек на базе ВМФ ЗША


Тры чалавекі загінулі і 11 атрымалі раненні ў выніку страляніны, адкрытай курсантам з Саудаўскай Аравіі на базе ваенна-марской авіяцыі ЗША ў штаце Фларыда. У перастрэлцы з паліцыяй нападнік быў забіты. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Першыя паведамленні аб стральбе на вайсковай базе паліцыя атрымала рана раніцай у пятніцу. Паводле праваахоўнікаў, у раёне сямі раніцы ў службу 911 патэлефанаваў вайсковец, які паведаміў, што ў адным з навучальных карпусоў чуваць стрэлы. Двое паліцыянтаў, якія прыбылі на месца, уступілі ў перастрэлку з нападнікам. У выніку стралок быў забіты, а абодва памочніка шэрыфа атрымалі раненні.

Кіраўніцтва вайсковай базы пацвердзіла, што ў выніку страляніны тры чалавекі загінулі і 11 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

База ВМФ ЗША ў штаце Фларыда.
Фота: Patrick Nichols/US Navy / Zuma Press / Forum

Пазней прадстаўнікі ўладаў паведамілі, што нападнік быў вайскоўцам з Саудаўскай Аравіі, які праходзіў на базе курс лётнай падрыхтоўкі. Матывы стрэлка цяпер спрабуе высветліць ФБР, не выключаючы і версію тэрарыстычнага акту.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп у «Twitter» распавёў, што кароль Саудаўскай Аравіі Салман патэлефанаваў яму, каб выказаць шчырыя спачуванні, і назваў напад «варварскім», які абсалютна не адлюстроўвае стаўленне саудаўскага народа да амерыканцаў.

Інцыдэнт у штаце Фларыда стаў другім па ліку здарэннем са стральбой на базах ВМС ЗША за апошні тыдзень. У мінулую сераду двое цывільных спецыялістаў загінулі пасля таго, як матрос адной з падводных лодак адкрыў агонь на базе ў Пэрл-Гарбары, штат Гаваі. Нападнік скончыў жыццё самагубствам.

Hавiны
Страляніна ў Тэхасе: загінулі 5 чалавек
2019.09.01 08:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў