Апытанне: жыхары Расеі лічаць дзяржаўныя медыі галоўнымі фэйк-СМІ


Уладзімір Пуцін падпісаў закон пра «фэйкавыя навіны». Пры гэтым з-пад дзеяння закона былі выведзеныя традыцыйныя СМІ – тэлеканалы і газеты. Але апытанні грамадскай думкі паказваюць, што менавіта яны з’яўляюцца асноўнымі распаўсюджвальнікамі, а часам і вытворцамі фэйкаў, пішуць «Новые известия».

Паводле апытання ПАСМИ, 92 % расейцаў не давяраюць дзяржаўным СМІ. Пра давер такім інфармацыйным рэсурсам выказаліся толькі 3 % апытаных, 5 % не змаглі адказаць. У даследаванні ўдзельнічалі больш за 9 тысячаў чалавек.

Тым часам, Фонд грамадскай думкі правёў сваё апытанне. Сацыёлагі, на працягу чатырох гадоў, у прыватнасці, задавалі рэспандэнтам пытанне: «Ці бывае так, што навінавая інфармацыя на тэлебачанні выклікае ў вас недавер, сумневы?». Колькасць тых, хто адказаў «часта» вырасла з 17 % да 31 %, а лік асобаў, якія заявілі, што такога не бывае, наадварот, скарацілася з 35 % да 14 %.

У ліку магчымых прычын недаверу – залежнасць такіх СМІ ад бюджэтнага фінансавання, як следства неабʼектыўнасць, выкарыстанне дзяржавай «ручных» СМІ для сваіх мэтаў, у тым ліку, трансляцыі прапаганды.

У незалежных СМІ на гэтым фоне нашмат больш правоў на давер аўдыторыі. Паводле апытання ПАСМИ, у якім удзельнічалі больш за 7 тысячаў рэспандэнтаў, ім давяраюць 38 % расейцаў. Пра недавер незалежным ад дзяржавы медыям выказаліся 45 %, 18 % не змаглі адказаць.

Сацыёлагі ФОМ, у сваю чаргу, адзначаюць рост узроўню даверу да інтэрнэт-СМІ і блогераў на тле падзення даверу да інфармацыі на тэлебачанні і радыё.

Менавіта па гэтых рэсурсах, з якіх усё больш жыхароў Расеі спадзяюцца атрымаць праўдзівую інфармацыю, ударыць закон пра фэйк-ньюсы.

Hавiны
Расейскі журналіст папрасіў дэпутатаў праверыць уваскрашэнне Хрыста на фэйкавасць
2019.03.10 15:56

СК, belsat.eu

Стужка навінаў