Апытанне: За Лукашэнку гатовыя галасаваць 27,3 % беларусаў, за Статкевіча – 2,9 %


З леташняга снежня рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі знізіўся на 6 працэнтных пунктаў.

Пра гэта паведамляе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) па выніках свайго агульнанацыянальнага апытання.

Паводле дадзеных ранейшых апытанняў, у леташнім верасні за кіраўніка краіны гатовыя былі галасаваць 45,7 беларусаў, у снежні – 33,3 %, сёння – 27,3 % (на 6 пунктаў менш, чымся ў снежні).

Знізіўся давер

Знізіўся і рэйтынг даверу да кіраўніка Беларусі. У верасні яму давяралі 53,5 % рэспандэнтаў, а не давяралі 33,3 %, у снежні мінулага года – 47 % і 37,1 % адпаведна, сёння ж яму давяраюць 41,7 %, а не давяраюць – 47,4 %.

Усё больш беларусы хочуць пераменаў

Калі ў сакавіку 2006 года для 53,4 % апытаных было важней захаванне цяперашняга стану, а 37,8 % хацелі яго змяніць, у чэрвені 2014 года -38,3 % супраць 52,1 %, то сёння за захаванне выказваюцца толькі 24,7 %, а за змены – 67,3 % (у крызісным 2011 годзе было 18 % супраць 70,1 %).

Калі заўтра выбары

За Таццяну Караткевіч прагаласавалі б 6,9 % апытаных (у снежні было 9,9 %, на выбарах у кастрычніку за яе прагаласавалі 15,7 % апытаных, альбо 23 % з тых, хто прыйшоў на ўчасткі), за Мікалая Статкевіча – 2,9 %, за кожнага з іншых апазіцыйных палітыкаў – менш чым па 1 %.

НМ, belsat.eu

паводле tut.by

Стужка навінаў