Апытанне ў Малдове: «Родная мова? Малдаўская і румынская, яны нічым не адрозніваюцца»


На якой мове размаўляюць у Малдове?

30 гадоў таму Малдова зрабіла румынскую – адзінай дзяржаўнай мовай.І зараз шмат хто ўвогуле не размаўляе па-руску. Бярэм прыклад!

Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 22 lutego 2019

Учора, 21 лютага, у Міжнародны дзень роднае мовы, мы запыталі жыхароў Кішынэву, якая іхная родная мова. Адказы глядзіце ў нашым апытанні.

31 жніўня 1989 года Рэспубліка Малдова прыняла рашэнне аб наданні статусу дзяржаўнай мовы. У краіне размаўляюць на румынскай мове. Belsat.eu выйшаў на вуліцы Кішынэву, каб даведацца ў мінакоў, якую мову яны лічаць роднай.

– Румынская мова, не расейская. Чаму? Бо я жыву ў Малдове.

 

– Мая родная мова – расейская.

– А чаму?

– Ну, проста я нарадзілася ў расейскамоўнай сям’і, у мяне не было румынскамоўных у сям’і.

– А ты ведаеш румынскую?

– Так, я жыву ў Малдове і размаўляю на румынскай таксама, але ў асноўным па-расейску.

 

– Украінская.

– А чаму?

– Бо я ўкраінка, я з Украіны.

 

– Малдаўская і румынская.

– Чым адрозніваецца малдаўская ад румынскай?

– Ды нічым, проста дыялектам.

 

А якая вашая родная мова? Напішыце нам у каментарах!

Belsat.eu

Стужка навінаў