Апытанне: немцы адмаўляюцца ад паездак у грамадскім транспарце, бо баяцца тэрактаў


Немцы адмаўляюцца ад паездак у грамадскім транспарце і наведвання забаўляльных імпрэзаў, паказваюць вынікі сацыялагічнага апытання.

Радам з тым, больш за палову рэспандэнтаў не змянілі сваіх звычак.

Каля 14 % грамадзянаў Нямеччыны прызналіся, што ў апошнія тры месяцы адмаўляліся ад паездак на грамадскім транспарце, аўтобусах і паездак, з-за пагрозы ўсемагчымых тэрактаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам «YouGov» на замову агенцтва «dpa».

Столькі ж рэспандэнтаў – 14 % – з-за страху перад тэрарыстычнымі атакамі прынялі рашэнне не наведваць грамадскія імпрэзы – канцэрты і гулянні з нагоды святаў. Такі ж працэнт удзельнікаў апытання адзначыў, што стараецца не зʼўяляцца ў месцах масавага збору людзей.

У той жа час звыш паловы рэспандэнтаў заявілі, што пагроза здзяйснення тэрактаў не прывяла да змены іх звычак і планаў, не прымусіла адмовіцца ад наведвання забаўляльных мерапрыемстваў і ад карыстання пасажырскім транспартам. Тры чвэрці апытаных пры гэтым прызналі, што лічаць ажыццяўленне падобнага нападу экстрэмістамі «Ісламскага дзяржавы» цалкам верагодным.

НМ, belsat.eu, паводле «Deutsche Welle»

Стужка навінаў