Апытанне моладзі: «Хто такі Ленін і што ён зрабіў? Не ведаю, я з ім не знаёмая»


«Белсат» спытаў мінакоў Бабруйску, Гомля і Горадні, хто такі Ленін і што ён зрабіў. Адказы нас, шчыра кажучы, здзівілі. Уласна, глядзіце самі.

Журналісты «Белсату» спыталі ў беларускай моладзі, ці ведаюць яны, хто такі Уладзімір Ленін, і што менавіта зрабіў гэты чалавек.

– Вось тут стаіць помнік. Скажыце, каму гэты помнік, што вы ведаеце пра гэтага чалавека? – пытаемся ў мінакоў у Бабруйску.

– Гэта помнік Леніну. Ну, я дакладна не ведаю, як яго завуць.

– Васілій Ільіч Ленін. У свой час ён выступаў супраць манархіі. Ён звяргаў уладу цароў.

– Каму стаіць гэты помнік, ведаеце? – пытаем у маладзёнаў у Гомлі.

– Так, ведаем, Францыску Скарыну.

– Леніну. А за што ён яму пастаўлены? Не ведаю, натхняў людзей на нейкія подзвігі.

– На якія?

– Напэўна, не на вельмі добрыя.

– Хто такі Ленін і што ён зрабіў? – запыталі мы і ў моладзі ў Горадні.

– Гэта Ленін. Ён учыніў рэвалюцыю.

– Гэта Ленін

– Чым ён знакаміты?

– Не ведаю, штосьці зрабіў. Усё. Можна я пайду?

– Ён вельмі шмат зрабіў для нашага гораду, для СССР.

– А што ён рабіў для Беларусі і для нашага гораду?

– Ой…

– Што зрабіў Ленін?

– Не ведаю, я з ім не знаёмая.

– Спытайце ў мяне што-небудзь па хіміі, біялогіі. Гісторыя – гэта не маё.

– Я думаю, што ў хуткім часе ўсе даведаюцца, для чаго ён стаіць і вось гэтае вось.

Стужка навінаў