Апытанне: амаль 40 % расейцаў не хочуць бачыць Пуціна прэзідэнтам пасля 2024 года


Больш за траціну расейцаў (38 %) не хацелі б, каб Уладзімір Пуцін застаўся прэзідэнтам пасля заканчэння цяперашняга тэрміну ў 2024 годзе, сведчаць дадзеныя апытання «Левада-центра», апублікаванага газетай «Ведомости».

Пры гэтым 54 % рэспандэнтаў лічаць, што Пуцін павінен працягваць кіраваць краінай. У жніўні 2017 году гэты паказнік дасягнуў максімуму – тады за працяг прэзідэнцтва Пуціна выказаліся 67 % апытаных.

У кастрычніку 2012 года пра нежаданне бачыць Пуціна на чале краіны пасля 2024 году заяўлялі 40 % апытаных «Левада», а ў 2013 годзе – 45 %.

У сакавіку летась Пуцін быў пераабраны на прэзідэнцкі пост у чацвёрты раз (і ў другі раз запар). Паводле Канстытуцыі Расеі, ён не мае больш права пераабірацца на выбарах 2024 года.

Як адзначае кіраўнік «Левады» Леў Гудкоў, давер расейцаў да Пуціна значна пахіснуўся пасля пенсійнай рэформы, і сёння аўтарытэт існага прэзідэнта шмат у чым трымаецца на яго безальтэрнатыўнасці.

«Ніхто з верагодных пераемнікаў не можа ўзысці на палітычную сцэну, таму аўтарытэт прэзідэнта сёння ў вялікай ступені інерцыйны, няма новых дасягненняў», – цытуюць Гудкова «Ведамасці».

Варт адзначыць, што напрыканцы траўня вынікі апытання наконт палітыкі Уладзіміра Пуціна агучыў Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ). Сацыёлагі гэтай арганізацыі заявілі, што змянілі методыку апытання пра давер расейцаў да палітыкаў. Новыя вынікі сведчаць, што Пуціну давяраюць 72,3% грамадзянаў.

Hавiны
Аляксандр Класкоўскі: Рэйтынг Лукашэнкі схаваны чысцей за Кашчэеву іголку
2019.06.04 15:22

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў