Апытанне ад «Белсату»: Што такое гэйт, гайп і флексіць?


Карэспандэнты Belsat.eu выйшлі на вуліцы Менску са складанымі пытаннямі. Ці ведаюць мінакі старэйшага веку значэнне сучасных словаў? І ці можа малодшае пакаленне адрозніць аксюмаран ад Аксімірона? Глядзіце ў нашым відэа.

Культурныя коды як бар'ер паміж пакаленнямі / Апытанка на вуліцах Менску

Ці Оксімірон тое самае што аксюмаран? І ці хэйт гэта нешта добрае? А ці ведае хлопчык, што такое камунізм?Як разумеюць адно аднога дарослыя і моладзь, глядзіце ў нашай апытанцы з вуліц Менску!

Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 7 lutego 2019

Ці ведаюць беларусы значэнне сучасных словаў? Карэспандэнты Belsat.eu вырашылі спытаць у мінакоў, што такое гэйт, хайп і флексіць.

– Гэйт? Гэта такі сучасны нейкі выраз. Кажа пра тое, што гэта нешта добрае.

– Можа, гэта прывітанне проста, «хэй»?

– Гэта паляўнічы?

Што такое «флексіць»?

– Усё, я засыпалася. Не ведаю.

Што такое ці хто такі Корж?

– Гэта такі хлебны выраб. Яшчэ быў у нас нейкі знакаміты генерал падчас вайны.

– Корж бывае ў торце, коржык. Больш не ведаю.

Заблыталіся мінакі, адказваючы на пытанне «хто такі ці што такое Аксімірон?» Некаторыя палічылі, што гэта фігура прамовы, зблытаўшы імя вядомага расейскага рэпера з «аксюмаранам».

Моладзь падчас апытанкі таксама блыталася. Так, на пытанне «Што такое КПСС?» адказвалі: «Слава КПСС». А што такое БНР?

– Беларуская Народная Рэспубліка.

– Без разумення.

– Беларуская Народная… Рада

– Нейкая абрэвіятура.

Belsat.eu

Стужка навінаў