Апублікаваныя мапы Беларусі, якая сышла пад воду


Беларускі краязнаўца і пісьменнік Уладзімер Садоўскі паглядзеў на мясціны, якія аказаліся пад вадой у выніку стварэння некаторых водасховішчаў на тэрыторыі Беларусі.

Вялікія водасховішчы ў Беларусі паўсталі пасля вайны пры затапленні вялікіх тэрыторый, на якіх размяшчаліся вёскі, лясы, палі і балоты.

«У сваім праекце я ўпісаў у сучасны контур водасховішчаў тыя мясціны, так як яны выглядалі на мапах 1940 года», – піша аўтар праекта.

Цяпер у Беларусі 135 водасховішчаў, на 1989 год іхная плошча налічвала 824 кв.км.

Самае вялікае нашае водасховішча – Вілейскае, плошчай у 77 кв.км. Яно было створана ў 1974 годзе.

Самае ранняе з ліку тых, што больш за 10 кв.км – возера Гомель у Віцебскай вобласці.

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Стужка навінаў