Апублікаваныя даходы Бабарыкі за 2019 год


Каманда Віктара Бабарыкі 20 чэрвеня апублікавала дакументы, якія былі пададзеныя ў ЦВК для яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Сярод іх ёсць і дэкларацыя аб даходах і маёмасці.

Паводле дакументаў З 1 студзеня па 31 снежня 2019 года даход Віктара Бабарыкі ў «Белгазпрамбанку» склаў Br 361 194,21, з улікам продажу маёмасці і аблігацыяў агульны гадавы даход дасягнуў Br 383 127,66, € 13 242 і $ 15 950.

Таксама «на захоўванні» ў сяброў Віктара знаходзяцца € 100 000 і $ 100 000, аблігацыі «Белгазпрамбанку» на $ 100 000 і € 250 000. Таксама ёсць аблігацыі Міністэрства фінансаў на $ 160 000 і € 116 000.

Абноўлена
Каманда Віктара Бабарыкі перадала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю
2020.06.20 12:55

Патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнту належыць жылы дом у вёсцы Мачаны Лагойскага раёну плошчай 68,5 квадратных метраў, тры зямельныя ўчасткі там жа агульнай плошчай 1,13 га, аўтамабіль «Ford Fiesta» 2015 года выпуску, два трактары.

Hавiны
Віктара Бабарыку і ягоных паплечнікаў прызналі палітвязнямі
2020.06.19 15:24

МГ belsat.eu

Стужка навінаў