Апублікаваны першы санкцыйны спіс краінаў Еўразвязу


Аляксандру Лукашэнку і яшчэ 29 беларускім афіцыйным асобам забаронены ўезд у краіны Балтыі. Пра гэта заявілі знешнепалітычныя ведамствы Латвіі і Эстоніі, а таксама міністэрства ўнутраных справаў Літвы.

Усім асобам з санкцыйнага спісу забаронены ўезд у краіны Балтыі.

Поўны спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Балтыі:

  • Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі
  • Віктар Лукашэнка, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, сябра Савету бяспекі Беларусі
  • Ігар Сергеенка, кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі
  • Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
  • Вольга Чупрыс, намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
  • Дзмітры Круты, намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
  • Генадзь Богдан, намеснік кіраўніка Кіраўніцтва справамі прэзідэнта
  • Лідзія Ярмошына, кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі
  • Вадзім Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў
  • Алена Дзьмухайла, юрыстка Цэнтральнай выбарчай камісіі
  • Святлана Кацуба, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі
  • Ігар Плышэўскі, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі, начальнік упраўлення юстыцыі Менгарвыканкаму
  • Алег Сліжэўскі, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі, міністр юстыцыі
  • Ірына Целікавец, сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі, супрацоўніца Міністэрства юстыцыі
  • Валеры Вакульчык, старшыня КДБ
  • Іван Церцель, старшыня Камітэту дзяржкантролю
  • Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэту
  • Аляксандр Канюк, генеральны пракурор
  • Юрый Караеў, міністр унутраных спраў
  • Генадзь Казакевіч, першы намеснік міністра ўнутраных спраў
  • Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных спраў
  • Сяргей Хаменка, намеснік міністра ўнутраных спраў
  • Юры Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў
  • Раман Мельнік, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС
  • Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Менгарвыканкаму
  • Алег Шаблыка, намеснік начальніка Дэпартаменту аховы МУС
  • Андрэй Раўкоў, кіраўнік Савету бяспекі Беларусі
  • Аляксей Волкаў, першы намеснік старшыні Следчага камітэту
  • Сяргей Аземша, намеснік старшыні Следчага камітэту
  • Андрэй Смаль, намеснік старшыні Следчага камітэту.

Паводле МЗС Латвіі, вышэй пералічаныя асобы сваімі асабістымі дзеяннямі арганізоўвалі і падтрымлівалі фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта Беларусі 9 жніўня 2020 году, а таксама падтрымлівалі гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў.

Аляксандр Лукашэнка ў Горадні, 22 жніўня 2020 г.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што гэта толькі пачатковая версія спісу. Паводле прэзідэнта Літвы, «без сумневу, гэты спіс у будучыні будзе дапаўняцца новымі прозвішчамі прадстаўнікоў улады».

У Вільні заявілі, што адзін з фігурантаў спіса «за апошнія пяць гадоў наведваў Літву 15 разоў».

Hавiны
Лукашэнка паедзе ў Маскву да інаўгурацыі, візіт у Рыгу скасаваны
2020.08.31 14:31

belsat.eu

Стужка навінаў