Апублікаваная расшыфроўка перамоваў экіпажу «Белавія» з украінскім дыспетчарам


Самалёт «Белавія»

Украінскі бок дагэтуль ніяк не адрэагаваў на ноту пратэсту, якую беларускі МЗС перадаў часоваму паверанаму гэтай краіны пасля інцыдэнту з самалётам «Белавія».

У беларускім МЗС абяцалі, што ў выпадку доўгага маўчання будзе апублікаваная расшыфроўка перамоваў рэйсу «Белавія» з украінскім дыспетчарам. Тэкст расшыфроўкі зʼявіўся ў выданні «СБ – Беларусь сегодня».

Калі самалёт узляцеў з кіеўскага аэрадрому «Жуляны», дыспетчар УУС «Кіеў-Радар», які забяспечваў палёт, паведаміў наступнае:

– Белавія – 840, Кіеў – Радар.

Пілот: – Слухаю.

Дыспетчар: – Белавія-840, паступіла ўказанне: вам трэба, неабходна вярнуцца на аэрадром вылету «Жуляны». За невыкананне будзе паднятая баявой авіяцыі на перахоп.

Пілот: – А што здарылася такое?

Дыспетчар: – У эфір не магу перадаць. Па прыбыцці ўсё даведаецеся.

Пілот: – Не зразумеў, гэта хто вам перадаў? Не атрымаўшы адказу, пілот дублюе пытанне: – Белавія-840, гэта хто інфармацыю перадаў?

Дыспетчар: – Белавія-840 – «Украэроцентр».

Пілот: – А прычына якая?

Дыспетчар: – Я атрымаў указанне вярнуць вас на аэрадром вылету.

Пілот: – «Жуляны», так?

Дыспетчар: – Так ёсць, «Жуляны».

Пілот: – Добра. Разварочваемся.

Далей у расшыфроўцы прыводзяцца размовы экіпажу ўнутры машыны, пілоты выказваюць здагадкі аб прычынах надзвычайнага здарэння – ад небяспечнай закладкі ў багажы і да канфлікту паміж вайскоўцамі. Таксама выказваюць думку, што патрабаванне вярнуцца ва ўкраінскую сталіцу можа быць звязанае з «пертурбацыямі паміж ваякамі».

Далей у расшыфроўцы прыводзяцца размовы экіпажа ў кабіне самалёта.

– Што за глупства!

– Трызненне нейкае!

Пілот: – «Белавія-840». Яшчэ раз удакладніце прычыну. Тут нейкая памылка, незразумела наагул з якой прычыны.

Дыспетчар: – Belavia eight four zero, turn left, height is one eight zerofollows in Zhuliany runway zero eight.

АТС (аэранавігацыйнага інфармацыя і кіраванне):

Heading one eight zero for left zero eight Belavia s seven eight four zero.

Пілот: Піпец, блін!

АТС: Belavia eight four zero descent for at level one one zero.

Пілот: Descent for one one zero eight four zero.

Check.

Перамовы ўнутры кабіны працягваюцца.

– Б…, не паспелі сысці, а! Першы раз такая глупства!

Глупства нейкае, наагул, блін!

Уласна, маглі б ужо сысці… неразборліва… авіяцыя мы ўжо «лазду» праходзім.

На борце самалёта 136 пасажыраў

Далейшая размова.

Дыспетчар: – Белавія-840, Кіеў-Радар.

Пілот: – Так.

Дыспетчар: – Белавія-840, кажа кіраўнік палётаў. Інфармацыя аб вашым вяртанні на аэрадром «Жуляны» паступіла ад вайсковага кіраўніцтва. Больш дэталёвы даклад вам скажуць пасля пасадкі.

Самалёт «Боінг – 737 – 800» кампаніі «Белавія», выконваў рэйс па маршруце Жуляны (Кіеў) – Менск, 21 кастрычніка 2016 года вярнулі ў аэрапорт вылету на патрабаванне Службы бяспекі Украіну (СБУ). Пілотам паведамілі, што ў выпадку невыканання каманды, у паветра будуць паднятыя вайсковыя знішчальнікі.

Пасля пасадкі ўкраінскія праваахоўнікі знялі з рэйсу грамадзяніна Арменіі. Неўзабаве яго адпусцілі, і ён паляцеў у Беларусь наступным рэйсам.

Пасля інцыдэнту МЗС Беларусі ўручыў ноту Украіне. СБУ адмаўляла інфармацыю пра пагрозы ўжыць знішчальнікі. Пасля таго, як беларускі авіяперавозчык паабяцаў апублікаваць перамовы дыспетчара «Украараруху» з экіпажам самалёту, рыторыка ведамства змянілася.

НМ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў