Апублікаваная гутарка невядомых, якую Лукашэнка выдае за «перамовы Варшавы і Берліну»


Тэлеканал ОНТ апублікаваў запіс размовы невядомых людзей, якую ўлады выдаюць за «радыёперахоп перамоваў Варшавы і Берліну».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусціным заявіў, што беларуская выведка нібыта перахапілі перамовы Варшавы і Берліна, з якіх вынікае, што Аляксей Навальны не быў атручаны.

«Учора ці пазаўчора, я дакладна не памятаю, да выступу Мэркель мы перахапілі размову. Мы так разумеем, Варшава размаўляе з Берлінам. Два абанента на сувязі. Перахапіла наша радыёэлектронная вайсковая разведка. Паколькі там разгорнутыя часткі, і мы, вядома, вядзем і ў радыёсферы проціборства з натаўцамі. І мы перахапілі цікавую размову, якая (я вам дам пачытаць яе, мы падрыхтуем і накіруем у ФСБ) выразна кажа пра тое, што гэта фальсіфікацыя. Ніякага атручвання Навальнага не было», – заявіў Лукашэнка.

На апублікаваным 4 верасня запісу двое невядомых размаўляюць на ангельскай мове. Не тлумачыцца, хто гэтыя людзі. Але галасы кажуць, што не важна, ці сапраўды Навальнага атруцілі, бо «ідзе вайна», а «на вайне ўсе метады добрыя». Нібыта мэта гісторыі з атручваннем Навальнага – адбіць «ахвоту Пуціну сунуць нос у справы Беларусі». Што тычацца Лукашэнкі, то невядомыя галасы называюць яго «крэпкім арэшкам» і заяўляюць, што «чыноўнікі і вайскоўцы верныя прэзідэнту».

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны 20 жніўня. Пазней яго перавезлі ў Нямеччыну, дзе эксперты знайшлі ва ўзорах скуры, крыві і мачы палітыка сляды рэчываў з групы «Навічок».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў