Аптэчная сетка бясплатна корміць віцебскіх лекараў

Фармацэўтычны холдынг «Аптэка Груп» арганізаваў бясплатную дастаўку абедаў для лекараў двух больніц у Віцебску, піша TUT.by

Бясплатныя абеды гатуе служба кейтэрынгу па замове аптэчных сетак ADEL і «Добрыя лекi». Кухары працуюць ноччу ў пальчатках і масках. Ежу пакуюць у стэрыльныя ланч-боксы і да поўдня дастаўляюць у дзве гарадскія больніцы.

На кожным боксе – словы падзякі за працу медыкаў.

«Цяпер мы вывучаем магчымасць пастаўкі медычных вырабаў у клінікі раённых і абласных гарадоў. Гэта – малое, што мы можам цяпер зрабіць для медыкаў, якія прынялі на сябе ўдар у барацьбе з каронавірусам», – лічаць у холдынгу «Аптэка Груп».

Бясплатныя абеды будуць дастаўляць медыкам, пакуль эпідэміялагічная сітуацыя не нармалізуецца.

КА belsat.eu

Hавiны