Апранай цывільнае. Бяры з сабою рацыю. Сачы за РПГ. У сеціва трапілі дакументы менскіх сілавікоў


24 лістапада ў інтэрнэце зʼявіліся дакументы Маскоўскага РУУС г. Менску.

У рашэнні аб плане дзеянняў міліцыі падчас акцыяў кіраўніцтва РУУС прапанавала засяродзіць увагу на «супрацьдзеянні ў межах кампетэнцыі экстрэмізму, барацьбе з тэрарызмам» і «масавымі беспарадкамі».

Праваахоўнікам таксама загадалі перашкаджаць спробам захопу зброі на абʼектах «разрешительной» сістэмы. Паводле дакументаў, на акцыю «Маладога фронту» (у дакуменце РПГ «Молодой фронт») адправілі 30 міліцыянтаў у поўнай экіпіроўцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”399292″ img_size=”large”][vc_column_text]Напярэдадні акцыі «За новыя выбары», якая адбылася 12 верасня, супрацоўнікам сталічнай міліцыі прапанавалі ўзгадніць план дзеянняў з мясцовымі камунальнікамі, каб «своечасова прымаць захады па выдаленню якіх-кольвек надпісаў ды іншай атрыбутыкі». На выпадак вывешвання «незарэгістраванай сімволікі» міліцыянты паклапаціліся пра падʼёмны кран.[/vc_column_text][vc_single_image image=”399180″ img_size=”large”][vc_column_text]У службовых дакументах пералічваюцца прозвішчы ўсіх супрацоўнікаў міліцыі, якія працавалі падчас акцыяў у цывільнай вопратцы. У дакументах гэтыя міліцыянты падзеленыя на групы:

  • «групай дакументацыі»
  • «група кантролю за дахамі»
  • «група па складанню пратаколаў»
  • «група па кантролю за станам правапапардку»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”399188″ img_size=”large”][vc_column_text]

Поўны тэкст дакументаў

[/vc_column_text][vc_column_text]Фота: tut.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў