Apple запатрабавала зачыніць тры беларускія тэлеграм-каналы


Пагрозы сілавікам у пад’ездзе. Фота Telegram

Павел Дураў паведаміў, што амерыканская карпарацыя Apple запатрабавала зачыніць тэлеграм-каналы, якія апублікавалі асабістыя звесткі асобаў, датычных да фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.

Прэтэнзіі Apple агучвае ў дачыненні да каналаў:

@karatelibelarusi

@chatpartizan

@belarusassholes

«Іх непакоіла тое, што публікацыя асабістай інфармацыі праваахоўнікаў і прапагандыстаў можа спрыяць наступнаму гвалту. Я думаю, што гэтая сітуацыя не з’яўляецца чорна-белай. Мы, хутчэй за ўсё, пакінем каналы. Але звычайна Apple не прапануе вялікага выбару для такіх праграм, як Telegram, у такіх сітуацыях. На жаль, я мяркую, што ў выніку гэтыя каналы будуць заблакаваны на iOS, але застануцца даступнымі на іншых платформах», – пракаментаваў сітуацыю заснавальнік Telegram Павел Дураў.

belsat.eu

Стужка навінаў